DataLife Engine > Стратэгія Новага Пакаленьня
ПАГАДНЕНЬНЕ АБ СТВАРЭНЬНІ МОЛАДЗЕВАЙ КААЛІЦЫІ “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ”

Мы, прадстаўнікі моладзевых сілаў Беларусі, усьведамляючы сваю адказнасьць за лёс Бацькаўшчыны, разумеем неабходнасьць яднаньня нашых высілкаў у барацьбе за духова-нацыянальнае адраджэньне Беларусі, на падмурку
- хрысьціянскіх каштоўнасьцяў;
- нацыянальнай ідэі;
- кансэрватызму;
- прынцыпаў сацыяльнай справядлівасьці;
- ідэалаў свабоды, раўнапраў’я ды адказнасьці асобы;

і заяўляем аб стварэньні дзеля гэтага моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ”.

Дзейнасьць суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ” будзе весьціся дзеля дасягненьня наступных мэтаў:

- адстойваньня незалежнасьці Беларусі;
- абароны й разьвіцьця беларускае культуры;
- вызваленьня палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсыяў;
- асуджэньня злачыннай ідэалёгіі камунізму й палітыкі савецкага этнацыду Беларусі;
- спрыяньня Эўраінтэграцыі Беларусі;
- зьмены аўтарытарнага рэжыму й усталяваньня ў Беларусі дэмакратычнага ладу кіраваньня.

Сумеснымі задачамі суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ” будзе супольны ўдзел у:

- агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, накіраваных на адстойваньне грамадзянамі Беларусі свайго голасу падчас мясцовых, парляманцкіх і прэзыдэнцкіх “выбараў”;
- акцыях і кампаніях у абарону незалежнасьці Беларусі;
- кампаніях накіраваных на разьвіцьцё беларускай мовы й культуры;
- кампаніях “Салідарнасьці” з палітвязьнямі, зьніклымі палітыкамі й іх сем’ямі, усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі па палітычных матывах;
- кампаніях накіраваных на асуджэньне антычалавечай ідэалёгіі камунізму й іншых таталітарных ідэалёгіяў;
- любой іншай дзейнасьці, якая будзе базавацца на супольных каштоўнасьцях і дасягаць агульных мэтаў суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ”.




Вернуться назад