DataLife Engine > Лідэры Новага Пакаленьня
ДАШКЕВІЧ Зьміцер — “МАЛАДЫ ФРОНТ

Зьміцер Дашкевіч, нарадзіўся ў 1981 годзе на беларускім Палесьсі, да 1986 пражываў з бацькамі ў Магаданскім краі, з 1986 года ў невялікім гарадку Старыя Дарогі Менскай вобласьці, з 2000-га — у Менску. У 2001 годзе далучыўся да дзейнасьці моладзевага руху “Малады Фронт”, кіраўніком якога зьяўляецца з 2004 года. Скончыў факультэт славістыкі Вілінскага Підэгагічнага Ўнівэрсытэту.

Арганізатар і ўдзельнік шматлікіх вулічных акцыяў апазыцыі, за ўдзел у якіх мае больш за паўгоду адміністратыўных арыштаў. Паводле артыкулу 193-1 КК РБ, за дзейнасьць “Маладога Фронту”, у верасьні 2006 быў арыштаваны і пазьней асуджаны на паўтары гады зьняволеньня. У сьнежні 2006 году міжнародная арганізацыя "Amnesty International" прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня. У лістападзе 2007 году Зьміцер Дашкевіч быў аштрафаваны па артыкуле 402 КК "Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў" за адмову ад дачы паказаньняў па справе свайго паплечніка з "Маладога Фронту" Івана Шылы. Дзякуючы кампаніі салідарнасьці "СВАБОДУ Дашкевічу!" і ціску міжнароднай супольнасьці ў студзені 2008 году Вярхоўным судом вызвалены на паўтары месяцы раней тэрміну.

У 2006 годзе штотыднёвікам “Наша Ніва” прызнаны “Героем году”, у гэтым жа годзе становіцца ляўрэатам прэміі "Хартыі'97" у намінацыі “За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека”, у 2008 “За мужнасьць і пасьлядоўнасьць у змаганьні за свабоду” ўзнагароджаны Ордэнам Кастуся Каліноўскага.


ЗЯЛІНСКАЯ Дар’я — “МОЛАДЗЬ РУХУ “РАЗАМ”

Дар'я Зялінская, нарадзілася 15 жніўня 1985 году ў Бубруйску, дзе скончыла сярэднюю школу. Пераможца і прызёр шэрагу гарадзкіх і вабласных алімпіядаў па беларускай мове і беларускай літаратуры. Цяпер навучаецца на журналіста на факультэце "Мэдыі і камунікацыі" Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту.

З 2009 году зьяўляецца заснавальнікам і лідэрам моладзевага аб'яднаньня "Моладзь руху "Разам".

У 2006 годзе ад імя абаронцаў "Плошчы Кастуся Каліноўскага" становіцца ляўрэатам прэміі "Хартыі'97" у галіне “За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека”.


КАМЕНЕВА Любоў — “МОЛАДЗЬ БХД

Любоў Каменева, нарадзілася 26 сакавіка 1988 года ў Прыазёрску (Казахстан), у сям’і ваеннаслужачых. Скончыла Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі. Навучалася на тэматычных курсах сацыяльна-педагагічнай рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Цікавіцца конным спортам і сьпевамі.

З 2006 году займаецца валанцёрскай дзейнасьцю ў грамадзкай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. З 2009 году — кіраўніца "Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў".


КАРЭТНІКАЎ Юрась — “ПРАВЫ АЛЬЯНС

Юрый Карэтнікаў, нарадзіўся 23 мая 1981 года ў Менску. Скончыў сярэднюю школу №155, харэаграфічную школу №1. У 2003 годзе скончыў БДПУ імя М. Танка, дзе атрымаў кваліфікацыю выкладчыка сусветнай і айчыннай культуры. Выпускнік Школы палітычных даследванняў пры Радзе Еўропы (Страсбург, Францыя). У юнацтве займаўся дзюдо, быў прызёрам рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

Зьяўляецца стваральнікам і лідэрам моладзевай арганізацыі "Правы Альянс", якой кіруе з 2004 году. У 2007 годзе прымаў удзел у выбарчай кампаніі ў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў па Праўдзінскай выбарчай акрузе. Падчас парляманцкай кампаніі ў 2008 годзе быў адзіным кандыдатам у Палату Прадстаўнікоў па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 ад кааліцыі Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў. Зьяўляецца заснавальнікам грамадзкай ініцыятывы “Паўднёвы Захад”.


КІМ Андрэй — “ІНІЦЫЯТЫВА

Андрэй Кім, нарадзіўся 26 лютага 1986 году ў Менску. Навучаецца ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце на факультэце "мэдыі і камунікацыі". Гуляе ў спартовае «Што? Дзе? Калі?», з'яўляецца чальцом Беларускай лігі інтэлектуальных камандаў (БЛІК).

Зьяўляецца заснавальнікам і лідэрам моладзевага аб'яднаньня "Ініцыятыва", якім кіруе з 2007 году. За ўдзел у акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году, 22 красавіка 2008 году быў асуджаны да 1,5 году калоніі агульнага рэжыму паводле артыкулу 364 КК ("гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі"). Пад ціскам міжнароднай супольнасьці датэрмінова вызвалены разам зь іншымі палітвязьнямі ў жніўні 2008 году.

У 2007 годзе ляўрэат прэміі "Хартыі'97" у галіне “За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека”. У 2009 годзе, разам з наместнікам старшыні МФ Іванам Шылам, ўзнагароджаны "Ордэнам Свабоды" як лепшы моладзевы лідэр 2008 году.


КРАСНОЎ Мікіта — “ВОЛЬНАЯ МОЛАДЗЬ

Мікіта Красноў, нарадзіўся 26 верасня 1986 году ў Менску. Скончыў Менскую Гімназію №14, музычнкю школу №7 па класе фартэпіяна. З 2006 году працягвае навучаньне ў Эўрапейскім Гуманітарным Універсытэце на факультэце Паліталёгія: “Эўрапейскія даследаваньні”. У 2009 годзе скончыў “Школу асноў разьвіцця рэгіёну”. Пераможца і прызёр шэрагу алімпіядаў і канфэрэнцыяў па гісторыі Беларусі.

З 2004 году заснавальнік і лідэр моладзевага аб'яднаньня "Вольная моладзь". Балятаваўся падчас парляманцкай кампаніі 2008 году.


КУХЛЕЙ Зьміцер — Кіраўнік перадвыбарчага штабу "Новага Пакаленьня"

Зьміцер Кухлей, нарадзіўся 21 лютага 1979 году на Гарадзеншчыне. У 2001 годзе скончыў Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж па спецыяльнасці “ангельская мова”, “расейская мова і літаратура”. У 2006 годзе абараніў дыплом ў Беластоцкай дзяржаўнай вышэйшай школе, дзе атрымаў паслядыпломную адукацыю ў сферы мясцовага самакіравання. У 2007 годзе атрымаў дыплом магістра палітычных навук у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Летува). Выпускнік Усходнеэўрапейскай школы палітычных даследаваньняў Рады Эўропы у 2009 годзе. Жанаты, мае сына і дачку.

З 2002 году зьяўляўся сябрам Сойму Маладога Фронту. Балатаваўся ў 2008 годзе ў Палату прадстаўнікоў. З 2007 году зьяўляецца дэпутатам Мастоўскага раённага Савету дэпутатаў. Заснавальнік мясцовых грамадзкай ініцыятывы "MASTY.org".


СЕМЯНЮК Сяржук — “МОЛАДЗЬ БНФ

Сяржук Семянюк, нарадзіўся ў 1985 годзе ў Нясьвіжы. Скончыў Нясьвіжскую беларускую гімназію. У 17 год пераехаў вучыцца ў Менск, паступіў у Беларускі Дзяржаўны Аграрна-Тэхнічны Ўнівэрсытэт. Быў адлічаны з другога курса за грамадзка-палітычную дзейнасьць. Пасьля паўзы ў некалькі год паступіў у Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Унівэрсітэт імя М.Танка, дзе і вучыцца дагэтуль. Пераможца літаратурнага конкурса да “100-годзьдзя Нашай Нівы”. Жанаты.

Адзін з заснавальнікаў "Моладзі БНФ", з 2009 году намесьнік старшыні арганізацыі.


ШУМКЕВІЧ Алесь — МХСС “МАЛАДЫЯ ДЭМАКРАТЫ

Алесь Шумкевіч, нарадзіўся 1 лістапада 1982 году ў Менску. Скончыў БДУ, курс паліталёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту. Жанаты, мае сына Міхася. Захапляецца футболам, з 10 год іграў у "Дынама", ляўрэат узнагароды "Хрустальны мяч".

З 2007 году узначальвае Моладзевы Хрысьціянска-сацыяльны саюз "Маладыя Дэмакраты". Балятаваўся падчас парляманцкай кампаніі 2008 году.




Вернуться назад