Алесь Шумкевіч: На ўчастках, дзе падлічвалі галасы - я перамог
29-04-2010 16:42
Мясцовыя выбары адбыліся ў лепшых традыцыях беларускіх фальсіфікацыяў. Уражаньнямі ад праведзенай кампаніі дзеліцца адзін зь лідэраў Новага Пакаленьня, старшыня МХСС “Маладыя Дэмакраты” Алесь Шумкевіч.
“Для нашай арганізацыі выбарчая кампанія дала, безумоўна, добры досьвед, калі казаць пра ажыцьцяўлёную працу. Калі глядзець, як арганізоўвала увесь працэс ўлада, з улікам усіх парушэньняў – ацэнка негатыўная,” – зазначыў адразу Алесь.
Па словах Алеся Шумкевіча, у ходзе кампаніі ніякіх перашкодаў не было, маніпуляцыі пачаліся падчас падліку: запісвалі зверху прызначаныя яўкі, прыярытэты выбаршчыкаў, асабліва да гэтага спрычынілася датэрміновае галасаваньне.
На акрузе Шумкевіча было 10 участкаў галасаваньня. На двух перамог ён, там яўка склала 25%; на васьмі іншых, была запісана 80% яўкі, ды перамог там, адпаведна, кандытат ад уладаў, 21-гадовы студэнт. На васьмі быў адзін вынік, на двух абсалютна іншы па яўцы і па выніках; гэта, па словах Алеся Шункевіча, адзін з паказчыкаў фальсіфікацыяў.
“Маладыя Дэмакраты” аналізавалі дадзеныя выбарчага працэсу, назіралі за падлікам, праводзілі экзытпулы; пакуль вядомы зьвесткі з участкаў Шумкевіча Алеся й Куўшынавай Тацьцяны.
“Экзытпулам такую пародыю складана назваць, усё было зроблена непрафесійна й ня вельмі адкрыта, каб пазьбегнуць вельмі адкрытага бачаньня фальсіфікацыяў з боку ўладаў,” – камэнтуе Алесь Шункевіч.
Маладыя Дэмакраты зазначаюць, што падлік галасоў ажыццяўляўся нармальна, была мажлівасць назіраць, правяраць. Аднак за ходам датэрміновага галасаваньня ніхто, апроч улады, не сачыў. Візуальна было бачна: колькасць бюлютэняў у дзень выбараў і падчас датэрміновага галасаваньня была прыблізна аднолькавая, хоць па дадзеным вынікае, што датэрмінова галасавалі 25% ад удзельнікаў выбараў.
Выглядае, што рэжым прапісвае загадзьдзя прыдуманыя лічбы, робячы на некаторых участках ілюзію дэмакратычнасьці. Галасы тых, хто не прыйшоў на выбары пайшлі на карысьць кандытату ад рэжыму, лічыць Алесь.