п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
Ці пойдзеце Вы на мясцовыя выбары?

Так
Не
Не ведаю
А гэта што?


Архіў Навінаў
«    Верасень 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



Блок “Новае пакаленне”: Галоўнае выпрабаванне наперадзе

28-04-2010 16:06

Блок “Новае пакаленне”: Галоўнае выпрабаванне наперадзеВыбары не прызнаем, але працягваць удзельнічаць у грамадскім жыцці будзем, - такую ацэнку па выніках галасавання ў аўторак далі сябры перадвыбарчага блоку “Новае пакаленне”, куды ўвайшлі прадстаўнікі большасці дэмакратычных моладзевых арганізацый, а таксама незалежныя кандыдаты да 30 год.

Прадстаўнікі моладзевых арганізацый, як і большасць палітычных партый, канстатуюць, сапраўдных выбараў не было - людзей прымусова заганялі на датэрміновае галасаванне, назіральнікам не дазвалялі назіраць за падлікам галасоў, а на саміх кандыдатаў ажыццяўляўся ціск. Па словах пакуль яшчэ дзейснага дэпутата Зміцера Кухлея, вынікі па датэрміновым галасаванні і галасаванне ў сам дзень выбраў па большасці акругаў адрозніваюцца ў разы.

- У асноўны дзень галасавання вынікі былі станоўчыя для мяне. У мяне было два ўчасткі і на гэтых двух участках я перамог у паўтары разы майго суперніка. Аднак падчас датэрміновага галасавання мае вынікі былі значна болей сціплымі, я прайграваў у 3-4 разы свайму суперніку. І ў мяне зусім няма даверу да гэтых вынікаў. Да мяне прыходзяць людзі і кажуць, што ў іх ёсць знаёмыя ў камісіях, гэтыя знаёмыя распавядаюць, што ім загадалі даць пэўныя лічбы.

Кіраўніца "Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў" з Мінску Любоў Каменева сёлета ўдзельнічала ў падобнай кампаніі ўпершыню. Дзяўчына гаворыць, што нават і не ўяўляла пра сутыкненне з такімі моцнымі перашкодамі з боку ўлады.

- На участках, якія знаходзіліся ў інтэрнатах, датэрмінова прагаласавала 90-97 адсоткаў студэнтаў. Шмат мы размаўлялі з самімі студэнтамі, яны казалі, што ціснуць на іх і пагражаюць праблемамі падчас сесіі, экзамінаў, пагражаюць іншымі праблемамі такімі, як высяленне з інтэрнату, таму яны роўнымі шэрагамі ішлі на датэрміновае галасаванне. Былі таксама выпадкі, калі казалі за каго галасаваць.

А вось дя яшчэ аднаго ініцыятара блока "Новае пакаленне" Юрася Карэтнікава прайшоўшая кампанія ўжо трэцяя па ліку. У выніку чаго, па словах Юрася, ён дамогся хоць і не афіцыйнай, але рэальнай падтрымкі выбаршчыкаў.

- Ніякага расчаравання няма. Толькі замацаваў папярэдні вынік. У нас працуюць лакальныя ініцыятывы, мы актыўна займаемся распрацоўкай мясцовых праграм па мясцоваму самакіраванню, па вырашэнню мясцовых праблем.

Юрась Карэтнікаў, як і іншыя сябры моладзевых арганізацый, якія ўвайшлі ў блок "Новае пакаленне", гаворыць, што цяперашнія выбары, нягледзячы на ўсе парушэнні, былі толькі размінкай напярэдадні сапраўднага змагання за перамены, якое мусціць адбыцца на выбарах прэзідэнта краіны. Таму, па словах моладзевага лідэра, зараз не час адчайвацца і складаць рукі, а цудоўная магчымасць падрыхтаваць свае шэрагі перад рэальнай барацьбой, якая, па ўсіх падліках, мусіць распачацца ўжо вельмі хутка.

Нагадаем, што з больш чым трох дзясяткаў кандыдатаў, што ў розных рэгіёнах балатаваліся ад блоку “Новае пакаленне”, дэпутатамі не быў абраны ніводзін з ягоных прадстаўнікоў, а ўсяго па краіне з прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сіл у мясцовыя органы улады патрапілі толькі 9 з 21 тысячы чалавек.

Цяпер у кааліцыю "Новае пакаленне" ўваходзяць дзевяць моладзевых рухаў, сярод якіх "Малады фронт", "Правы Альянс", "Моладзь БНФ" і іншыя.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Мінск.


  • Вынікі выбараў у мясцовыя саветы нельга прызнаваць, бо яны былі сфальсіфіка ...
  • "Прадпрымальніцкі блок" мае намер каардынаваць дзеянні ў час выбараў у мя ...
  • Кухлей не пагаджаецца з вынікамі выбараў


  • Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!