п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
Ці пойдзеце Вы на мясцовыя выбары?

Так
Не
Не ведаю
А гэта што?


Архіў Навінаў
«    Верасень 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



Вынікі выбараў у мясцовыя саветы нельга прызнаваць, бо яны былі сфальсіфікаваныя, лічыць Дзмітрый Дашкевіч

28-04-2010 15:47

Вынікі выбараў у мясцовыя саветы нельга прызнаваць, бо яны былі сфальсіфікаваныя, лічыць Дзмітрый Дашкевіч
Вынікі выбараў у мясцовыя саветы нельга прызнаваць, бо яны былі сфальсіфікаваныя. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў адзін з лідэраў маладзёжнай кааліцыі "Новае пакаленне", лідэр міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрый Дашкевіч. Як паведамлялася раней, з 22 кандыдатаў у дэпутаты ад кааліцыі дэпутатам не абраны ніводзін чалавек.

"Трэба адзначыць, што этап рэгістрацыі быў больш ліберальным, чым на парламенцкіх выбарах. І хоць з 53 прэтэндэнтаў на званне кандыдата ў дэпутаты зарэгістраваныя былі толькі 22, мы канстатуем, што нашы кандыдаты галоўным чынам самі дапускалі памылкі. Аднак працэс выбараў не пакідае ніякіх сумненняў у тым, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Прычым фальсіфікацыі праходзілі на этапе датэрміновага галасавання",
— сказаў Дашкевіч.

Паводле яго слоў, адзін з кандыдатаў у дэпутаты ад кааліцыі Дзмітрый Кухлей у дзень галасавання 25 красавіка перамог свайго саперніка. "За Кухлея было пададзена ў два разы больш галасоў, чым за яго канкурэнта. Аднак, згодна з вынікамі датэрміновага галасавання, Кухлей прайграў з розніцай у чатыры разы. Такога проста не можа быць", — сказаў Дашкевіч.

У акрузе, дзе балатаваўся адзін з лідэраў маладзёжнай арганізацыі аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Любоў Каменева, яўка датэрміновага галасавання склала 95—97%. "Багдановіцкая выбарчая акруга № 45, па якім балатавалася Каменева, гэта акруга, у якой знаходзяцца студэнцкія інтэрнаты. І наогул зразумела, што такі працэнт датэрміновага галасавання быў "нацягнуты" прымусова", — адзначыў Дашкевіч.

"Цяперашнія дэпутаты мясцовых саветаў — гэта самапрызначаныя людзі. Вынік такіх выбараў прызнаваць нельга. Акрамя таго, міжнароднай супольнасці варта ўлічваць, што на выбарах у мясцовыя саветы ўлада паказала, як яна будзе дзейнічаць на будучых прэзідэнцкіх выбарах", — заявіў Дашкевіч.

У кааліцыю "Новае пакаленне" ўваходзяць "Малады фронт", "Правы альянс", "МХСС — Маладыя дэмакраты", "Свабодная моладзь", грамадзянская кампанія "Ініцыятыва", Моладзь аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная Грамада", маладзёжныя актывісты руху "Разам", "Моладзь БХД", "Моладзь БНФ".

Сяргей Пульша
БелаПАН

  • Ніводзін актывіст кааліцыі маладзёжных арганізацый "Новае пакаленне" не п ...
  • "Прадпрымальніцкі блок" мае намер каардынаваць дзеянні ў час выбараў у мя ...
  • Кухлей не пагаджаецца з вынікамі выбараў


  • Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!