НЕ НАШ КАНДЫДАТ!
06-06-2010 22:18
На Беларусі наступіў перыяд перадвыбарнай мітусні. Праўда, мітусяцца не жыхары краіны, занятыя паўсядзённымі клопатамі, а вузкая каляпалітычная тусоўка. Апаненты Лукашэнка гэтым разам не жадаюць выбіраць двойчы абанкроціўшуюся схему а-ля “адзіны кандыдат”, а па-асобку пруць на прэзідэнцкія выбары. Аб сваіх намерах заявілі ўжо чалавек з 20, за плячыма кожнага прыблізна такая ж колькасць актывістаў. Беларуская палітыка настолькі здрабнела, што на значную ролю ў ей мог бы прэтэндаваць любы дваровы “рэпер Сява”, калі б раптам яму сталі цікавы прэзідэнцкія выбары!
Адзін з самых “сур’ёзных” апазіцыйных прэтэндэнтаў - кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук. Па заданню партыі, для стварэння пазітыўнага іміджу ён нават вырашыў жаніцца на 45-ым годзе жыцця! На якія ахвяры не пойдзеш дзеля прэзідэнцкага крэсла!
Але ,калі сур’ёзна, то не так даўно гэты “кандыдат” даў сваё праграмнае інтэрв’ю газеце “Народная Воля”. Некаторыя тэзісы і думкі Раманчука з’яўляюцца яўна небяспечнымі для беларускай нацыянальнай дзяржавы. Гэта зараз, пакуль ва ўладзе “крывавы рэжым”, Раманчук можа толькі фантазіраваць аб перамозе лібералізма, седзячы за чаркай у купэ цягніка, па дарозе на чарговы семінар. А ў выпадку “перамогі дэмакратыі”?! Тады з усіх шчылінаў палезуць такія “раманчукі” са сваімі антынацыянальнымі “мэсэджамі”.
Каб не быць галаслоўным, пройдземся па асноўным пастулатам інтэрв’ю Раманчука ці паспрабуем даць ацэнку дзейнасці гэтага “кандыдата”. Для пачатку запытайма: а хто такі Яраслаў Раманчук і чаму ён лічыць сябе вартым пасады Прэзідэнта? У дэмакратычных колах Раманчука безпадстаўна лічаць “масцітым эканамістам”, экспертам, да якога нібыта прыслухоўваецца нават “крывавы рэжым”. На працягу апошніх 10 гадоў гэты “эксперт” сістэматычна выдае прароцтвы па бліжэйшым перспектывам эканомікі Беларусі. Асноўны пасыл гэтых прагнозаў зводзіцца да думкі : “ всё, труба! Скоро рухнет страна! Скорей, бежим! Сдох кровавый режим!»
Але чамусьці насуперак Раманчуку ні рэжым, ні эканоміка краіны не абвальваюцца. Так што, калі і слухае ўлада таго эксперта, то толькі згодна прынцыпу : “слухай Раманчука, рабі наадварот!”.
Вернемся да інтэрв’ю. Што паведаміў Раманчук беларускаму электарату?
Аказваецца грошы ў бюджэт будучы прэзідэнт збіраецца здабыць шляхам….. легалізацыі прастытуцыі.
Цытата: “- Что ты думаешь о легализации в Беларуси проституции?
- Это единственный эффективный способ защитить права женщин, которые по разным причинам встали на путь торговли телом. Так сделали австрийцы, швейцарцы, австралийцы, немцы. Создана целая система контроля и упорядочения данного рынка, она работает. Легализация проституции исключает отсутствие контроля над венерическими болезнями плюс приносит деньги в бюджет. В общем, сплошной позитив. “
Вось такі просты рэцэпт багацця і ўсеагульнага шчасця. Хочацца сказаць сп. Раманчуку, што прастытуцыя –сацыяльнае зло, адзіны спосаб абараніць правы жанчын у гэты выпадку - ўвесці адказнасць для спажыўцоў паслуг прастытутак- іх кліентаў. Аб гэтым даўно гаворыць “Правы Альянс”, а зараз такі праект ёсць у МУС РБ. Як “эканамісту” Раманчуку павінна быць вядома, што менавіта попыт нараджае прапанову. Са злом трэба змагацца , а не дазваляць. Так прынамсі нас вучылі бацькі, такая ў беларусаў мараль і традыцыя.
Хаця яшчэ адным сваім выказваннем Раманчук паказаў, што вельмі далёкі ад традыцыйнага светаўспрымання: “ - Как ты относишься к людям с нетрадиционной сексуальной ориентацией?
- Это личное дело каждого. Принимать или не принимать, демонстрировать или не демонстрировать… Мне кажется, что дискриминация людей по признаку их сексуальной ориентации недопустима. Европейский подход к этому в Европе - толерантный. И там эта тема уже давно не обсуждается.
Понимаешь, я очень осторожно отношусь к тому, чтобы какие-то вещи называть нормой. Норма для меня - это отношения двух людей. Если им комфортно и приятно вместе - на здоровье.”
У адрозненнi ад “талерантнага” Раманчука беларускі народ ведае дзе зло, а дзе дабро, дзе грэх і распуста, а дзе каханне, дзе чужбіна, а дзе Бацькаўшчына і магілы продкаў, ведаюць, што норма, а што не. Раманчук-гэта не норма. Прынамсі, для беларускага грамадства. Не наш кандыдат…
Паводле"Правы Альянс"