п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Травень 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



ПРАВЫ АЛЬЯНС "АДКАЗВАЕ ЧЭМБЕРЛЕНУ"

19-03-2010 07:48

ПРАВЫ АЛЬЯНС "АДКАЗВАЕ ЧЭМБЕРЛЕНУ" Наш адказ Чэмберлену!

Публікацыя артыкула “Белорусское политическое поле. Взгляд справа” на нашым сайце мела шырокі розглас на прасторах Байнэту і ў каляпалітычным асяродку. Артыкул адразу ж прыцягнуў увагу розных электронных СМІ- ад сайта “імперыя.бай” да “беларускага партызана”. Асаблівую нянавісць у каментатараў выклікала выказаная ў публікацыі дэкларацыя аб магчымым супрацоўніцтве з дзеючай уладай ў напрамку абароны беларускай дзяржавы.


Падкія на сенсацыі СМІ выдавалі нашу дэкларацыю за інфармацыйную бомбу, нечаканы паварот падзей. На “Правы Альянс” абрынулася хваля крытыкі і абвінавачванняў . За публікацыяй нашага артыкула некаторыя дзеячы адразу ж убачылі ўжо парадкам надакучыўшыя “вушы КДБ”, “руку Крамля” і “усёбачачае вока Адміністрацыі Прэзідэнта”. “Правы Альянс” абвінавацілі ў здрадзе (каму?!), а некаторыя структуры апусціліся да банальных знявагаў.

Адразу ж нагадаю, што “Правы Альянс” мае абавязкі толькі перад Радзімай, бо толькі Беларусі на вернасць прысягалі нашы сябры. А выказаныя ў артыкуле думкі аб неабходнасці супрацы з уладай у напрамку пабудовы нацыянальнай дзяржавы мы дэкларавалі ад пачатку сваей дзейнасці (тут), з гэтай мэтай “Альянс” прайшоў працэдуру рэгістрацыі.
Так што заклікаю грамадскасць не падымаць вэрхал, справа не ў сенсацыйным павароце, а ў мэтанакіраванай дзейнасці згодна стратэгічным планам арганізацыі.

Таксама паніку і дзявочы візг у апазіцыйных колах выклікалі выказаныя ў публікацыі ацэнкі працы палітычных кааліцый, партыяў і некаторых палітыкаў. Атрымліваецца, што пра “нашых змагароў за свабоду слова” можна пісаць толькі як пра пакойніка, альбо добра, альбо ніяк. Насамрэч любы дасведчаны чалавек разумее, што пераважная большасць ацэнак у артыкуле дадзены правільна і нават нашы крытыкі разумеюць гэта, але не жадаюць распісвацца ва ўласным бяссіллі, таму і паліваюць брудам “Правы Альянс”, бяспечна седзячы ва ўтульным доміку каля манітора.

Няправільную рэакцыю выклікала публікацыя і ў нашых партнёраў па БНБ. Сваім артыкулам “Альянс” хацеў паказаць неабходнасць сістэмнай працы згодна дэклараваных мэтаў, а не пустой балбатні па 3 гаадзіны падчас так званых “паседжанняў”. Усе альянсаўцы ў свой час прыязна паставіліся да падпісання БНБ, нацыянальныя сілы павінны працаваць разам. Але пытанне аб напрамках і мэтах сумеснай працы, негледзячы на дзесяткі “паседжанняў”, дагэтуль застаецца адкрытым, што, зразумела, выклікае незадаволенасць “Правага Альянсу”.

Шмат размоваў выклікаў тэзіс артыкула аб магчымай падтрымцы кандыдатуры Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у выпадку яго супрацьстаяння з камуністамі. Скажам яшчэ раз, мы працуем НЕ супраць улады, а ЗА нацыянальную дзяржаву. Таму нам не прынцыпова якая асоба ці партыя будзе рэалізоўваць нацыянальны праект. Аб гэтым слушна і граматна выказаўся наш лідар Юрась Карэтнікаў.

Нашмат больш нам падабаецца лозунг “За моцную і квітнеючую Беларусь!”, чым “Хто заўгодна, толькі не Лукашэнка!”. Мы не збіраемся з мэтай звяржэння ўлады ўступаць у кааліцыі з нашымі ідэалагічнымі ворагамі і ворагамі беларускай дзяржавы, кшталту камуністаў і “новых апазіцыянераў” з НБП.

І напрыканцы: на сайце адной дохлай структуркі, мала прадстаўленай на Беларусі, але добра вядомай у прадстаўніцтвах замежных фондаў нас абазвалі маргіналамі.

Хачу нагадаць спадарам лібералам, што рэалізацыя нацыянальнага праекта непазбежная і праз некаторы час замест гранцікаў і справаздачаў ім прыйдзецца працаваць на заводах і будоўлях моцнай беларускай дзяржавы, альбо мыць талеркі ў Чайнатауне якой-небудзь еўрапейскай сталіцы, бо больш яны наўрад ці каму патрэбныя.

А за нас хай гавораць нашы справы! Так што, сябры- альянсаўцы, заклікаю з яшчэ большым энтузіязмам працаваць на карысць нашай Беларусі!

Кіраўнік Мінскага прадстаўніцтва ІКУ “Правы Альянс”
Аляксандр Шпакоўскі

Паводле "Правы Альянс"

  • Правый Альянс паспрабуюць забараніць
  • Свабоду Ігару Чапігу!
  • НЕ НАШ КАНДЫДАТ!

  • 07-06-2010 22:07

    Нехта напісаў:
    херня,ваш правы альянс
    05-06-2011 05:08

    Sceklyappeame напісаў:
    тое што я шукаў, дзякуй
    09-01-2012 13:06

    Makalah напісаў:
    Ah yes, nicely put, erveynoe.

    Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!