п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Травень 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



«Новае пакаленьне»

07-12-2009 16:18

«Новае пакаленьне»Праўдстаўнікі дзевяці беларускіх дэмакратычных моладзевых арганізацыяў заявілі пра стварэньне кааліцыі дзеля барацьбы за духоўна-нацыянальнае адраджэньне Беларусі на падмурку хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.

У кааліцыю “Новае пакаленьне” ўвайшлі: “Малады фронт”, Рух “Разам”, Моладзь БХД, “Правы альянс”, “Ініцыятыва”, Вольная моладзь”, “Моладзь БНФ”, “Моладзь “Народнай Грамады” і МХСС “Маладыя дэмакраты”.

Колішні моладзевы лідэр Павал Севярынец прарочыць маладым вялікую будучыню.


Павал Севярынец: Цэнтраімклівыя тэндэнцыі ў нацыянальным руху – гэта правіла. Усё ідзе да яднаньня. Гэтаму ёсьць прычыны. У першую чаргу тое, што надыходзіць выбарчая кампанія. І проста надыходзіць час, калі нацыянальны рух мусіць весьці рэй, быць лідэрам у дэмакратычным руху. Гэта не ініцыятыва «дарослых» палітыкаў.

Чаму моладзь ня можа дзейнічаць у межах палітычных структураў, а адасабляецца?


Павал Севярынец
: Гэта натуральна. Наколькі моладзь самастойная, настолькі яна эфэктыўная. Аб'яднаньне натуральнае, яно на супольнай ідэалёгіі. У нас існуе дзясятак арганізацый, якія змагаюцца за адраджэньне Беларусі на хрысціянскіх прынцыпах. Гэта гістарычная тэндэнцыя. За гэтым будучыня. Рухі моладзі пакуль штуршковыя. Высьпявае ідэалёгія, кшталт сьветапогляду, які будзе ў новай Беларусі.

Пагадненьне лідэры й прадстаўнікі арганізацыяў падпісалі проста на вуліцы каля сквэру Янкі Купалы. Пад пільным вокам міліцыі. Але ўмешвацца міліцыі не давялося, бо парадку маладыя не парушалі, ніякіх вулічных акцыяў не было. І не плянавалася.

Палітоляг Юры Чавусаў раіць не перабольшваць уплыву моладзі на рэальныя палітычныя працэсы.

Юры Чавусаў: «Маладзёжка» ў беларускай палітыцы – значны накірунак у сувязі з арыентацыяй на вулічныя мэтады барацьбы, якая патрабуе значнай колькасьці моладзі. Зь іншага боку, перабольшваньне моладзевага накірунку – гэта хіба. 2 гады таму моладзь выказвала недавер старой апазыцыі. Недавер стратэгіі. Аб'яднаньне моладзі мае сэнс у тым выпадку, калі ёсьць дакладная стратэгія.

Моладзь падпісалася пад стварэньнем кааліцыі на фоне падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі. І менавіта гэта, на думку Юры Чавусава, ставіць пад сумнеў эфэктыўнасьць ініцыятывы. Ва ўмовах адмовы ад рэвалюцыйнага сцэнара, ва ўмовах эвалюцыйнай канцэпцыі змаганьня за дэмакратычныя перамены ў Беларусі гэтая зьява набывае выключна тэхнічны кшталт. Гэта аб'яднаньне рэсурсаў, як людзкіх, гэтак і фінансавых.


Юры Чавусаў нагадаў таксама пра досьвед былых моладзевых кааліцыяў. З 2001 году яны ня ўдзельнічаюць на палітычнай сцэне. Максімум на што яны здольныя, гэта раскрытыкаваць старую апазыцыю. Найбольш яскрава гэта выявілася пасьля расчараваньня 2006 году, пасьля Плошчы.

Ганна Гарачка, "Польскае Радыё"

  • 9 моладзевых арганізацый стварылі новую кааліцыю
  • МОЛАДЗЬ БЯРЭ НА СЯБЕ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ПЛОШЧУ
  • Ніводзін актывіст кааліцыі маладзёжных арганізацый "Новае пакаленне" не п ...

  • 09-01-2012 18:02

    Hallie напісаў:
    Umm, are you really just giinvg this info out for nothing?

    Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!