п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Травень 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



9 моладзевых арганізацый стварылі новую кааліцыю

05-12-2009 16:08

9 моладзевых арганізацый стварылі новую кааліцыюДзевяць моладзевых арганізацый, сярод якіх “Малады фронт”, "Моладзь БНФ і “Правы альянс”, аб’ядналіся ў кааліцыю “Новае пакаленьне”. А 12-й гадзіне лідэры і прадстаўнікі арганізацыяў сабраліся ля сквэру Янкі Купалы. За імі назіралі кіраўнікі гарадзкой міліцыі, а таксама міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Яны папярэджвалі, што пры спробе правядзеньня вулічнай акцыі будзе ўжытая сіла. У двары Дому вэтэранаў стаялі два аўтазакі са спэцназаўцамі.

У кааліцыю “Новае пакаленьне” увайшлі “Малады фронт”, рух “Разам”, моладзь БХД, “Правы альянс”, “Ініцыятыва”, Вольная моладзь”, “Моладзь БНФ”, “Моладзь “Народнай Грамады” і МХСС “Маладыя дэмакраты”.

Лідэры арганізацый падпісалі пагадненьне аб стварэньні моладзевай кааліцыі “Новае пакаленьне”. Яны зазначылі, што аб’ядноўваюць свае намаганьні ў барацьбе за духоўна-нацыянальнае адраджэньне Беларусі на падмурку хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, нацыянальнай ідэі, кансэрватызму, прынцыпаў сацыяльнай справядлівасьці ды ідэалаў свабоды.

Усе чакалі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча. Спачатку ён не адказваў на званкі, а потым увогуле тэлефоны былі адключаныя.

Ягоная намесьніца Наста Палажанка зачытала тэкст пагадненьня аб стварэньні кааліцыі. Пасьля гэтага лідэры арганізацый падпісаліся пад ім.

Наста паведаміла “Свабодзе”:

“Уваходзіць 9 суб’ектаў моладзевага палітычнага асяродку. Сёньня яны дамовяцца пра сумесную працу, каардынацыю сваіх дзеяньняў і стварэньне новага моладзевага блёку”.


Гаворыць лідэр “Правага альянсу”

Юрась Карэтнікаў:

“Гэтая кааліцыя не ствараецца насуперак Беларускаму незалежніцкаму блёку. Яна моладзевая і мае крыху іншы фармат у параўнаньні з дарослай кааліцыяй. Мы ня ставім выразна палітычных мэтаў, а збольшага грамадзкія. Таму мы адкрытыя для такіх структур, якія ня ставяць палітычных мэтаў, для розных моладзевых ініцыятываў.

Асноўная мэта – гэта аб’яднаньне на агульных каштоўнасьцях, прынцыпах дасягненьня нашых агульных мэтаў”.


Ад "Моладзі БНФ" пагадненьне падпісваў Сяржук Семянюк:

“Якраз гэта й ёсьць праблема, што ўсе дзейнічаюць паасобку. Кааліцыі вельмі актуальныя якраз падчас правядзеньня выбарчых кампаній. У наступным годзе іх дзьве. Таму недаравальна, калі моладзь будзе дзейнічаць паасобку і выконваць адны і тыя ж пастаўленыя задачы. Вось і ўзьнікла думка, што блізкія па духу арганізацыі могуць аб’яднацца і працаваць разам. Гэта не аб’яднане літаральнае, а гэта пляцоўка для сумесных рашэньняў і дзеяньняў. Трэба выходзіць на супольныя дзеяньні”.

Гаворыць каардынатар “Вольнай моладзі” Мікіта Красноў:

“Мы сабраліся, каб ушанаваць яшчэ й памяць Янкі Купалы, плянаваліся чытаньні. Але, на жаль, супрацоўнікі менскай міліцыі не далі нам правесьці мерапрыемства. Аб’яднацца ў кааліцыю – рашэньне прыроднае, бо моладзь павінна быць разам. Мы павінны іграць большую ролю ў тых працэсах, якія адбываюцца ў грамадзтве”.

Лідэры моладзевых арганізацый паведамілі, што задачай кааліцыі будзе супольны ўдзел у агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, каб адстойваць свой голас падчас мясцовых, парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах. Суб’екты кааліцыі будуць сумесна ладзіць кампаніі ў абарону незалежнасьці Беларусі, беларускай мовы, а таксама кампаніі салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых.

7 сьнежня сябры дзевяці моладзевых арганізацый, якія ўваходзяць у “Новае пакаленьне”, будуць зьбіраць подпісы за аднаўленьне на вучобе Тацяны Шапуцькі. Прэсавую сакратарку “Маладога фронту” адлічылі з вучобы за ўдзел у паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнэрства”.

Да моладзевай кааліцыі могуць далучыцца іншыя арганізацыі, якія падтрымліваюць умовы пагадненьня і падзяляюць каштоўнасьці кааліцыі.

"Радыё Свабода"

  • «Новае пакаленьне»
  • КАНДЫДАТЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА БЛЁКУ ДАЛУЧАЮЦЦА ДА НОВАГА ПАКАЛЕНЬНЯ
  • “Новае пакаленьне” складае сьпіс кандыдатаў

  • 07-05-2012 20:33

    Aida напісаў:
    BION I'm iemprssed! Cool post!

    Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!