п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Травень 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



Аляксей Валабуеў: Мы абышлі кожны пад’езд, кожную кватэру

22-03-2010 08:02

Аляксей Валабуеў: Мы абышлі кожны пад’езд, кожную кватэру 15 сакавіка скончыўся этап збору подпісаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Цяпер іх на сапраўднасць правяраюць выбарчыя камісіі. Салігорскі «маладафронтавец» Аляксей Валабуеў расказвае пра першы этап выбарчай кампаніі.

«Наша Ніва»: Як ацэніш этап збору подпісаў на сваёй акрузе?

Аляксей Валабуеў: У прынцыпе, пазітыўна. Агулам мая каманда назбірала 507 подпісаў з 2800 жыхароў акругі. За мяне падпісаўся кожны пяты. Падчас збору мы зайшлі абсалютна ў кожны дом, пад’езд, пазванілі ў кожную кватэру. Але дзесьці не было гаспадароў. У ідэале мы павінны былі вярнуцца туды зноў, але на гэта ўжо не хапіла часу. Калі зарэгіструюць кандыдатам, зноў давядзецца абысці кожную кватэру.

«НН»: А адмоваў шмат было?

АВ: Зусім няшмат. Мы пачалі збіраць подпісы ў першы ж дзень. Таму для людзей мы былі такімі свежанькімі, новымі, цікавымі. Яны вельмі пазітыўна да нас ставіліся. Асноўная частка маёй каманды — беларускамоўныя людзі. Людзі ўспрымалі тое, як належнае. Можа, спачатку і думалі, што прыйшоў нейкі беспрацоўны партыец, але потым, калі глядзелі, што малады інжынер, дык з радасцю падтрымлівалі. Бабулькі ўжо загадзя рыхтавалі пашпарты.

«НН»: А негатыў нейкі быў?

АВ: Ды не сказаў бы. Ужо ў самым канцы збору подпісаў па некаторых дамах раней за нас прайшлі нашы канкурэнты. Таму людзі з гэтых дамоў крыху напружваліся. Казалі, што да іх ужо прыходзілі збіраць подпісы. Але гэта не таму, што менавіта мы ім не падабаемся.

«НН»: А ведаеш сваіх канкурэнтаў па акрузе?

АВ: У выканкаме нам такую інфармацыю не далі, але не вельмі і хацелася. У мінулы раз па гэтай акрузе ішла цяперашняя старшыня райсавета спн.Клішэвіч. Маглі б выбраць і больш лёгкую акругу, але нам няма асаблівай розніцы, каго перамагаць.

«НН»: То бок верыш у перамогу?

АВ: Ну што такое верыш? Я ведаю, што ўжо перамог падчас збору подпісаў. Бачу, што большасць аддасць за мяне свае галасы. Пытанне толькі, наколькі справядліва іх будуць лічыць і ці зарэгіструюць мяне.

«НН»: А чаму ў Салігорску і раёне гэтым разам на выбары ідзе так мала апазіцыі?


АВ: У нас апазіцыя досыць сталага веку. Яна прайшла праз шмат падобных кампаній. Напэўна, некаторыя проста стаміліся. У нас маладая каманда. Мы разлічваем на перспектыву. Каб у выпадку чаго ўвайсці ва ўладу.


Аляксей Валабуеў нар. у 1981 у пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна. Інжынер‑будаўнік, грамадскі актывіст, праваабаронца. У 2003 скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «інжынер‑будаўнік». У жніўні 2003 года размеркаваны ў Салігорск у будаўнічую арганізацыю «Белсантэхмантаж‑2», дзе і працуе інжынерам.


Гутарыў Зміцер Панкавец, "Наша Ніва"

  • ДАЙСЦІ ДА КОЖНАГА
  • Перадвыбарчы радыёвыступ Аляксея Валабуева
  • Новае Пакаленьне падтрымоўвае Тацьцяну Шапуцьку

  • 25-03-2010 00:20

    мінак напісаў:
    Малайцы, так трымаць!!!!
    26-03-2010 22:27

    Уладзь напісаў:
    "Мы абышлі кожны пад’езд, кожную кватэру" - вось гэта паказальнік таго, што чалавек імкнецца да перамогі!! малайчага!!
    18-08-2011 11:03

    Gracelyn напісаў:
    Wow, your post makes mine look feelbe. More power to you!

    Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!