"Прадпрымальніцкі блок" мае намер каардынаваць дзеянні ў час выбараў у мясцовыя саветы з кааліцыяй "Новае пакаленне"
01-03-2010 10:42
"Прадпрымальніцкі блок" мае намер каардынаваць дзеянні падчас выбараў у мясцовыя саветы з кааліцыяй "Новае пакаленне". Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр "Прадпрымальніцкага блока", старшыня Каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Мінска Аляксандр Макаеў.
Паводле яго слоў, саветам "Прадпрымальніцкага блока" таксама вырашана далучыцца да спісу кандыдатаў у дэпутаты кааліцыі "Новае пакаленне". "Мы зацікаўленыя ў тым, каб разам з моладдзю весці барацьбу за нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і адстойваць інтарэсы прадпрымальніцкага руху", — адзначыў Макаеў.
Як сказаў Макаеў, ад "Прадпрымальніцкага блока" кандыдатамі ў дэпутаты па Мінску маюць намер стаць 14 чалавек. Раней у спіс "Новага пакалення" па Мінску ўвайшло больш за 40 актывістаў маладзёжных дэмакратычных арганізацый.
Адзін з лідэраў кааліцыі "Новае пакаленне" Дзмітрый Дашкевіч вітаў такое рашэнне "Прадпрымальніцкага блока". "Безумоўна, вельмі добра, што напярэдадні важных палітычных кампаній беларускае грамадства імкнецца да кансалідацыі. Перамовы з прадпрымальнікамі аб агульнай дзейнасць ішлі ўжо даўно. Цяпер гэта прывяло да выпрацоўкі сумеснай тактыкі дзеянняў на мясцовых выбарах. Таму кандыдаты "Новага пакалення" змогуць гаварыць выбаршчыкам не толькі аб праблемах моладзі, грамадзянскіх свабодах, але і пра неабходнасць эканамічных пераўтварэнняў, падтрымку малога і сярэдняга бізнесу", — лічыць Дашкевіч.
Ён адзначыў, што вынікі падачы дакументаў на рэгістрацыю і колькасць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты будуць названыя пасля 15 сакавіка, калі завершыцца тэрмін падачы дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Цяпер у кааліцыю "Новае пакаленне" ўваходзяць дзевяць маладзёжных рухаў, сярод якіх "Малады фронт", "Правы Альянс", "Моладзь БНФ" і іншыя.
"БелаПАН"