КАНДЫДАТЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА БЛЁКУ ДАЛУЧАЮЦЦА ДА НОВАГА ПАКАЛЕНЬНЯ
01-03-2010 14:12
Кандыдаты, што балятуюцца на мясцовыя выбары ад Прадпрымальніцкага блёку, далучаюцца да спісу кандадатаў кааліцыі Новае Пакаленьне. Пра гэта паведаміў лідэр Прадпрымальніцкага блёку Алесь Макаеў.
“Радаю Прадпрымальніцкага блёку прынятае рашэньне каардынаваць нашую дзейнасьць падчас мясцовае кампаніі з кааліцыяй Новае Пакаленьне і далучыцца да спісу кандыдатаў гэтай кааліцыі. – Гаворыць старшыня Каардынацыйнай Рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менску і лідэр Прадпрымальніцкага блёку Алесь Макаеў. – Мы зацікаўленыя ў тым, каб разам з моладзьдзю, з Новым Пакаленьнем весьці барацьбу за нацыянальныя каштоўнасьці, дэмакратыю і таксама адстойваць інтарэсы прадпрымальніцкага руху.”
Старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падрымоўвае такое рашэньне: “Безумоўна, вельмі добра што напярэдадні важных выбарчых кампаніяў беларускае грамадзтва імкнецца да кансалідацыі. Перамовы з прадпрымальнікамі аб супольнай дзейнасьці вяліся намі ўжо даўно. Цяпер гэта ўвасобілася ў выпрацоўку супольнае тактыкі на мясцовых выбарах. Таму кандыдаты кааліцыі Новае Пакаленьне будуць ня толькі гаварыць выбарцам аб праблемах моладзі, грамадзкіх свабодах, але і аб неабходнасьці эканамічных пераўтварэнбняў, падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу.”
Як заяўляюць лідэры кааліцыі Новае Пакаленьне, вынікі падачы дакумантаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў і рэгістрацыі кандыдатаў будуць падведзены пасьля 15 сакавіка, калі завершыцца падача дакумантаў для рэгістрацыі кандыдатаў.