Афіцэр "спазьніўся" на дэбаты (фота)
21-04-2010 13:58
Заплянаваныя на 20 красавіка дэбаты кандыдатаў у дэпутаты па 13-й выбарчай акрузе адбыліся ў фармаце сустрэчы аднаго з удзельнікаў з выбарцамі.Канкурэнт Аляксея Валабуева напярэдадні сустрэчы паведаміў, што спазьняецца і ня зможа прыняць удзел у мерапрыемстве.
У клубе “Будаўнікоў” прысутнічала каля 30 чалавек. Сярод тых, хто наведаў сустрэчу з Валабуевым былі кіраўнікі ідэалягічнага апарата горада, супрацоўнікі міліцыі. Апошнія здымалі выступ кандыдата на відэа.
Аляксей Валабуеў і Іван Шыла адказалі на пытаньні выбарцаў, распавялі пра праграму і хаду выбарчай кампаніі ў Салігорску. Сярод іншага, незалежны кандыдат адзначыў, што актывісты ягонай кампаніі асабіста перадалі праграму кожнаму выбарцу акругі.
Варта адзначыць, што гэта адзіная сустрэчы кандыдата ў дэпутаты з выбарцамі за час выбарчай кампаніі ў Салігорску.







