п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Травень 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

14-04-2010 17:01

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІНа мясцовых "выбарах", якія адбудуцца 25 красавіка 2010 году, 34,6% грамадзянаў Беларусі жадалі б прагаласаваць за кандыдата-прыхільніка Лукашэнкі. Такія дадзеныя прыводзіць Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), абапіраючыся на вынікі сакавіцкага апытаньня бягучага году. У той жа час сваю гатоўнасьць прагаласаваць за кандыдата, каторы выступае супраць палітыкі Лукашэнкі, выказала 10% грамадзянаў і яшчэ 25,3% заявілі, што падтрымаюць іншага кандыдата. 30,1% беларусаў ня вызначыліся са сваім выбарам.

Дадзеныя, пэўна, ня самыя суцяшальныя для беларускай апазыцыі. Аднак калі параўнаць дадзеныя сакавіцкага дасьледаваньня НІСЭПД з дасьледаваньнем напярэдадні выбараў 2006 году, можна заўважыць істотнае зьмяншэньне колькасьці ахвотных галасаваць за кандыдата-прыхільніка Лукашэнкі – у сьнежні 2006 году такіх было 49,1% (падзеньне такім чынам склала амаль 15%). Колькасьць жадаючых аддаць свой голас за кандыдата-супраціўніка Лукашэнкі, хаця і не істотна, але павялічылася на 2,5% і склала 10% (у сьнежні 2006 году – 7,5%).

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

Калі б на беларускіх выбарах падлічваліся бюлетэні, дык, паводле НІСЭПД, партыйныя кандыдаты ад апазыцыі ўсе разам маглі б атрымаць 19,4% галасоў. Аднак паасобку ніводная партыя не пераадолвае нават 5% бар'ер.

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

Натуральна, што ўсе страты можна было б запісаць на рахунак рэжыму, каб не бязьмежна вялікая колькасьць тых, хто ні пра якіх кандыдатаў нічога ня ведае. Так 76,5% адсоткаў выбарцаў заяўляюць, што нічога ня ведаюць аб кандыдатах.

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

Ці трэба ў такой сытуацыі зьдзіўляцца, што 46,2% грамадзянаў заяўляюць, што саветы ўсіх узроўняў абсалютна не ўплываюць на іх жыцьцё, а 58% выступаюць супраць павялічэньня паўнамоцтваў мясцовых саветаў. Колькасьць выбарцаў, каторыя прытрымліваюцца гэтае думкі з часу апошняй мясцовай кампаніі павялічылася амаль на 15%.

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ


ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

Натуральна, у многім татальны недавер да мясцовае ўлады тлумачыца цэнтралізацыяй кіраўніцтва краінаю цягам апошніх 16 год – стварэньнем сытуацыі, калі ўсе чаканьні ўскладаюцца толькі на "добрага цара", але і дэмакратам з дадзенае рэчаіснасьці трэба рабіць пэўныя высновы, шукаць шляхі данясеньня сваіх поглядаў грамадзтву. А пакуль нават з такой традыцыйнай крыніцаю інфармацыі як улёткі і газэты сутыкаўся толькі кожны пяты беларус. Нават калі ўявіць, што ўсе гэтыя людзі знаходзілі ў сваіх паштовых скрынях менавіта незалежную інфармацыю, дык стратэгічная задача "дайсьці да кожнага", – як заўважаюць аналітыкі НІСЭПД, – яшчэ вельмі далёкая ад практычнага ўвасабленьня.

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

Аднак, як сьведчаць дадзеныя НІСЭПД, патэнцыял для пасьпяховай незалежнай інфармацыйнай кампаніі ў кожнага дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты вялікі – амаль 83% грамадзянаў Беларусі заяўляюць, што інфармацыя з афіцыйных крыніцаў ці толькі часткова адпавядае рэальнаму жыцьцю, ці не адпавядае наогул.

ЗА ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ ГАТОВЫ ГАЛАСАВАЦЬ ТОЛЬКІ/АЖНО КОЖНЫ ТРЭЦІ

Такім чынам, фронт працы перад апазыцыйнымі кандыдатамі і ўсёй дэмакратычнай супольнасьцю вельмі вялікі. Ёсьць для рэалізацыі гэтае працы і адпаведныя настроі ў грамадзтве, якія апазыцыі надзвычай неабходна скарыстаць напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2011 году.


Падрабязна з гэтымі і іншымі вынікамі сацыялагічнага дасьледаваньня Вы можаце азнаёміцца на старонцы НІСЭПД.


  • МОЛАДЗЬ БЯРЭ НА СЯБЕ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ПЛОШЧУ
  • МАЛАДЫ ФРОНТ ВЫРАШЫЎ НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ ЛУКАШЭНКУ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ
  • ДАЙСЦІ ДА КОЖНАГА

  • 14-04-2010 19:57

    : ) напісаў:
    Аналітычны цэнтр Новага Пакалення вельмі радуе і натхняе на давер : )
    19-08-2011 20:45

    Jalia напісаў:
    Gosh, I wish I would have had that infomraotin earlier!

    Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!