п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Травень 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



Перадвыбарчы радыёвыступ Аляксея Валабуева

05-04-2010 20:35

Перадвыбарчы радыёвыступ Аляксея Валабуева[b]2 красавіка па правадному радыё (радыёкропка) і на ультракароткіх хвалях у дыяпазоне УКВ (68-74) МГц адбылася радыётрансляцыя перадвыбарчага выступу нашага кандыдата. На жаль гэта ня самыя папулярны сродак масавай інфармацыі і ня кожны жадаючы змог асабіста пачуць выступ. Тым ня менш у інтэрнэт-карыстальнікаў такая магчымасць ёсць.

Прапануем вашай увазе тэкставую і аўдыё версію радыёвыступлення:

Добры дзень, шаноўныя сябры.
Мяне зваць Аляксей Валабуеў. Я вылучаюся ў мясцовыя саветы дэпутатаў па выбарчай акрузе №13. На вялікі жаль, дзяржава абмяжоўвае нашу размову ўсяго чатырма хвілінамі. Але ж я паспрабую пасьпець.

Нарадзіўся я ў пасёлку Рось, на Гарадзеншчыне. Мой бацька – вайсковы афіцэр, маці - пэдагог. У 98-м годзе я паступіў на бясплатную форму навучаньня ў Полацкі дзяржаўны унівэрсытэт. У 2003-м быў разьмеркаваны ў Салігорск. Дзе дагэтуль працую інжынэрам у будаўнічай арганізацыі.

У вольны час цікаўлюся актыўным адпачынкам. Я вельмі люблю нашу краіну, а таму шмат вандрую па Беларусі. Таксама актыўна займаюся грамадзкай і праваабарончай дзейнасьцю. Мне часта даводзіцца сутыкацца з праблемамі звычайных людзей і праблемамі ўсяго нашага горада. Я ведаю і пра праблемы сваёй выбарчай акругі. Бо сам, асабіста, разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы, абышоў усе дамы раёна. І я адчуваю падтрымку людзей. За маю кандыдатуру паставілі подпісы паўтысячы чалавек.

Мой канкурэнт – начальнік ваенкамата, палкоўнік, які жыве ў Слуцку. Але ня ў ім справа. Большасьць кандыдатаў менавіта начальнікі ці дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў. І яны ўжо выйгралі. Бяз вас. Бо 37 з 40 акругаў у Салігорскім раёне маюць толькі па адным кандыдаце. Гэта абсурд! Гэта азначае, што выбару насамрэч няма! 37 чалавек з 37-мі празь месяц стануць дэпутатамі. І практычна няма розьніцы, ці будзеце вы іх падтрымліваць ці не.

Адпаведна, ім, няма розьніцы – як вы будзеце да іх ставіцца. Сваёй перамогай яны абавязаны не вам, і таму праблемы выбарцаў іх ня будуць цікавіць

Перакананы, што і імя свайго сёньняшняга дэпутата вам не вядома. І вы нават ня ведаеце, як ён выглядае. Ён ніколі не вырашаў вашых праблемаў, не праводзіў сустрэч.

Чатыры гады таму, я таксама вылучаўся ў дэпутаты. Але я ня быў зарэгістраваны па абсурдных прычынах. Як і 17 іншых дэмакратычных кандыдатаў. Тады канкурэнцыя па краіне склала роўненьнка 1 чалавек на адно месца. Ідылія!

На гэтых выбарах – падобная сытуацыя. Але, на 13-й акрузе зьявіўся шанец. Шанец не дапусьціць чарговую клаўнаду.

Канешне, выканкам робіць усё магчымае, каб выбары былі тэхнічнымі. Напрыклад, сустрэчы з людзьмі нельга арганізаваць каля пад’ездаў ці ў двары. Адзінае месца для стотысячнага горада – стадыён “Будаўнік”. Мякка кажучы, ён знаходзіцца далёка ад абсалютнай большасьці акругаў. Тэлебачаньне, якое працуе за нашы грошы, не пакажа нічога пра дэпутатаў. Яно толькі паведаміць вынікі. Пра іх я гаварыў. Яны вядомы ўжо зараз.

Усё гэта – праблемы.

Але мая мэта – не выступаць супраць. Я балатуюся, бо веру ў людзей, зь якімі жыву і працую, веру ў падрастаючае пакаленьне і ў нашых бацькоў. Ведаю, што мы можам зьмяніць многае і дамагчыся лепшага. Сваёй працай, ініцыятыўнасьцю, сумленнасьцю. Я ведаю, што лепшае магчыма.

Я веру ў перамены і ведаю, што ніколі яны не пачнуцца з мясцовага выканкаму. Яны пачнуцца з людзей.

Я не буду цытаваць сваю праграму. За гэтыя 4 хвіліны я не змагу распавесьці нават 10-ю частку сваіх ідэяў. Але я абяцаю - мая праграма будзе ў кожнага жыхара 13-й выбарчай акругі. Я, і сябры майго штаба, прыйдзем да кожнага, адкажам на ўсе пытаньні.
Напрыканцы хачу павіншаваць усіх салігорцаў з Вялікаднём. Сьветлым сьвятам уваскрашэньня.

Памятайце, адзінае што трэба для панаваньня Зла, гэта каб добрыя людзі нічога не рабілі.

Шчыра Ваш, Аляксей Валабуеў.




  • Аляксей Валабуеў: Мы абышлі кожны пад’езд, кожную кватэру
  • Афіцэр "спазьніўся" на дэбаты (фота)
  • АЛЯКСЕЙ ВАЛАБУЕЎ ПРЭЗЭНТАВАЎ ПЕРАДВЫБАРЧЫ САЙТ


  • Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!