Новае Пакаленьне падтрымоўвае Тацьцяну Шапуцьку
08-12-2009 23:49
Аднагрупнікі й паплечнікі актывісткі МФ Тацяны Шапуцькі зьбіраюць подпісы ў падтрымку студэнткі. Далучыцца да кампаніі ў абарону маладафронтаўкі можаш і ТЫ!
Трэці дзень студэнты юрыдычнага факультэта зьбіраюць подпісы пад зваротам у падтрымку Тацяны Шапуцька як на факультэце, так і ў студэнцкім інтэрнаце. З панядзелка да іх далучыліся маладафронтаўцы й ўдзельнікі кааліцыі "Новае пакаленьне", якія акрамя збору подпісаў раздаюць інфарамцыйныя ўлёткі.
"Мы лічым што салідарнасьць, якую праяўляюць студэнты, якую праяўляюць сябры розных арганізацый вельмі важная. Дзякуючы салідарнасьці, магчыма прасоўваньне нейкіх сваех думак, напрыклад калі выключэньне, то есць выпадкі калі з-за студэнцкай салідарнасьці людзей аднаўлялі ва ўнівэрсытэтах. Адпаведна, збіраючы подпісы, мы гэтую салідарнасьць падахвочваем і даносім інфармацыю пра незаконнае выключэньне, і дзякуючы гэтаму намагаемся аднаўленьне Тацяны.
Я думаю што ў гэтай сітуацыі з Тацянай абсалютна магчыма ўсё зьмяніць і таму зараз нельга маўчаць і трэба збіраць подпісы і прыцягваць іншыя сродкі ўвагі да гэтай праблемы", - пракамэнтаваў mfront.net удзельнік збору подпісаў, адзін зь лідэраў Моладзі БНФ Сяржук Семянюк.